Восеньскія садавіна і агародніна
У Слуцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падвялі вынікі конкурсу мабільных фотаздымкаў «Восеньскія садавіна і агародніна». Конкурс праводзілі сярод сем’яў з дзеткамі, бацькамі, якія маюць інваліднасць. Ён выклікаў вялікую цікавасць: удел прынялі 39 сем’яў случчан, якія прадставілі 110 работ. Конкурс праходзіў пры падтрымцы Слуцкай раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын». У складзе журы прафесійны фатограф Павел Грынкевіч.
Пераможцаў і ўдзельнікай узнагародзілі ў мінулую пятніцу, цырымонія прайшла ярка, прыгожа, святочна, кранальна.
![]()