Актывісты Беларускага саюза жанчын наведалі шматдзетную сям’ю Навіцкіх

На Мядзельшчыне працягваецца акцыя «Мая любімая Беларусь» раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

У другі дзень акцыі актывісты раённай арганізацыі «БСЖ» наведалі шматдзетную сям’ю Навіцкіх, якая жыве ў вёсцы Баяры Мядзельскага сельсавета. У рамках акцыі «Збяром партфель разам» уручылі школьныя прылады. А яшчэ павіншавалі з днём нараджэння Сашу, якому споўнілася 7 год.