Акцыя «Хлеб на далонях жанчыны» крочыць па Чэрвеньшчыне!
![]()
![]()
Чэрвеньшчына ў чарговы раз далучылася да традыцыйнай рэспубліканскай акцыі Беларускага саюза жанчын «Хлеб на далонях жанчыны». У ААТ «Раванічы» старшыня раённай арганізацыі БСЖ Лідзія Шчацінка разам са старшынёй прафкама гаспадаркі Тамарай Цітавец і жартоўным гуртом «Чэрвеньскія балагуры» віншавала жанчын, якія задзейнічаны ў жніве.
Падарункі ад БСЖ і прафсаюза атрымалі загадчык зернетока Алена Галавень, якая напярэдадні адзначыла дзень нараджэння, а таксама загадчык насеннага склада Валянціна Дзяруга, якая на перыяд жніва замацаваная за камбайнамі, Іна Прохарчык, якая сумяшчае працу загадчыцы нафтабазы, загадчыцы склада запасных частак і дыспетчара гаспадаркі, загадчык зернятока ў вёсцы Хутар Наталля Зелянкова, загадчык сталовай Таццяна Спарыш і раздатчыца абедаў Галіна Задруцкая.